Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Oct. 23rd, 2009

восень

агнёвыя фоткі

Халадэча на двары...
Вось вам, каб крышачку цяплей было, порцыя агеньчыкаў :)
28.55 КБ
яшчэ пагрэцца (+9, збольшага нарцысічна я:) ) )

Aug. 26th, 2009

анёл

Парадоксы сталеньня

Парадоксы сталеньня:
Маленькія дзяўчынкі любяць кіно з прыгожай галоўнай гераіняй ў чароўна-прыгожых сукенках.
Вялікія дзяўчынкі любяць кіно з прыгожым галоўным героям. Пажадана бяз вопраткі :)

Aug. 23rd, 2009

АААААА!!!!!!

я крут?

Учора быў проста нейкі дзень карысных досьведаў!
Першы раз выйшла на трасу адна, з Чарнігава да Менску, і даехала вельмі хутка й пазітыўнеьнка. Можна лічыць, што стала скончаным спыншчыкам:) Дурацкае адчуваньне - ўся траса аблепленая спыншчыкамі на Чарнігаў, а я вось дахаты еду...
А шчэ я ўчора першы раз паспрабавала джынаў пускаць (агнём плявацца). Такое адчуваньне - аааа! проста дах зносіць, праўда! Нават ня думала, што гэта так крута. Смак газы разам з іншымі пабочнымі эфектамі мяне не пакідалі шчэ доўга, але ўсё роўна крута.

Можа гэта і сьмеша гучыць, але гэтыя два факты прымушаюць мяне пачуваць сябе такой крутой, ну проста круцей няма куды :))

І халера зь імі, падманутымі надзеямі ды патаснымі сучкамі. Хіба я сабе іншых радасьцяў у жыцьці не знайду? Га?

UPDЯ нават ня крут. Я о**енен! :)

Jul. 20th, 2009

АААААА!!!!!!

на чамаданах

Зноўку ў мяне кружок кройкі й шыцьця - я за апошнія пару месяцаў ужо столькі касьцюмаў пашыла, што ажно крыху ванітуе)) і гэта шчэ не ўсё, дакладна)
А пашыць трэба хутка, літаральна за сёньня, таму што заўтра я зьязджаю... у Фінляндыю!!! Аландскія выспы!
ААААА! Каб мне ўзімку хто сказаў, што ў Фінланд паеду - не паверыла б!
Мора, фьёрды й вікінгі, чакайце нас))

Jul. 18th, 2009

шышок

зьвесткі з франтоў

7 прыкметаў таго, што дыснэеўскі мульцік “Віня Пых” прапагандуе наркотыкі:

1. Восьлік Іа-Іа - яму ўсё па барабану, у яго запаволеная рэакцыя і выяўленая адсутнасьць матывацыі - канопля.
2. Пятачок - усяго баіцца і пакутуе ад маніі перасьледу - грыбы.
3. Заяц - усюды суе свой вялікі нос, усё яму трэба - какаін.
4. Тыгра - ня можа стаяць спакойна, увесь час скача й крычыць, ніколі не стамляючыся - экстазі.
5. Крыстафер Робін можа размаўляць з жывёламі - ужывае галюцынагены.
6. Віня Пых - любіць салодкае, валодае сапраўды бязьмежнай фантазіяй - LSD.
7. Сава - заўсёды прыходзіць на дапамогу, калі ў кагосьці “праблемы” - дылер.

А ўчора я вярнулася з Браслаўскіх азёраў. Там цудоўна... Бераг возера Укля, лес, чарніцы, цішыня, расьлінны лад жыцьця)

А перад тым у Венгрыі выступалі. Ехалі туды праз Карпаты - рана-раненька усе дрыхлі, а я бачыла, як з гор сьцякаюць пасмачкі туману на імклівыя рэчкі. ммм... А ў самой Венгрыі забіла карціна трасы, ня вельмі вялікай, але на ёй праз кожныя метраў 500 стаялі... путаны. І махалі нам ручкамі. А ў мястэчку, дзе быў фэст, на вуліцах растуць вішні. Вось проста паабапал вуліц, мы сядалі на плечы й аб'ядалі іх))

а ў аўторак зноўку зьязджаць... усё лета ў вандроўках атрымалася. дурдом нейкі, і мне гэта падабаецца))

Jun. 27th, 2009

у-а-у-а!!!

жыць клёва!

Зараз столькі рознага-рознага адбываецца, што проста ня ведаеш, як бы ўсё гэта скампрэсаваць ды закінуць сюды.

За час, што прайшоў з апошняга допісу, я пасьпела зганяць у Кіеў на афігенскі фаер-фэст, дзе ў нас была прэм'ера пастаноўкі "Алхімік", дзе мы пазнаёміліся з вельмі крутымі фаершчыкамі з Эўропы і ў нас проста зьнесла дах ад іх неверагоднай улётнасьці:))

А шчэ пасьпела зганяць у Нямеччыну на сярэднявечны фэст, ня так даўно вярнулася, і гэта быў проста атас! Там было ўсё, проста ўсё, што можна толькі сабе ўявіць.
Хаваючыя мосх купальскія абрадавыя песьні ў аўтобусе, потым аблом з пераходам мяжы, потым пальцы крыжыкам і пераход мяжы праз іншую заставу, потым кррррэш - і далей аўтаспын, поначы пешшу праз нейкі лес, поўная дэмаралізацыя на халаднючай запраўцы, сон у сталоўчы, добрыя дарожныя анёлы, макавыя палі чарэшні й ветракі паабапал дарогі, потым мястэчка Querfurt, а там неверагодны замак, а ў ім фэст, шмат-шмат розных клёвых людзей, музыка, гоман натоўпу на плошчы - як у казках, афігенскія акрабаты з Берліну, выступы, ноч пад сьценамі замку на саломе, яшчэ выступы, круглая вежа й ветракі на небакраі, гонкі ў тачках, 7 чалавек у адной машыне, памараньчовы пакой у гатэлі, душ!, сон у ложку!, Хаале, электрацыя, Берлін!!!, 2 гадзіны ў Берліне, неўтаймаваныя ўсходнія славяне на палянцы пад Рэйхстагам, цягнік дахаты, гуслі, сьпякотнае купэ, забытыя ключы ад кватэры, чэлы з халяўным квасам, дацягнуцца да кватэры - уфффф! ффффуууух.... афігенскі было!

І шчэ недзе паміж гэтым усім адбываецца сэссія. Але гэта ўжо неістотна.
Усё крута, і мне проста хочацца заабдымаць увесь гэты дурацкі зямны калабок!
Вось.

Jun. 2nd, 2009

шышок

душ

Памятаю, шчэ спадар [info]soft_tiger калісьці надаваў шмат увагі разважаньням на тэму таго, якое ўсё-ткі геніяльнае вынаходніцтва - душ.
Ніколі ня мела нічога супраць.
Але канчаткова прасяклася гэтай сьветлай ідэяй толькі калі пачала рэгулярна прыцягвацца дахаты сьмярдзючая й брудная ад сажы й газы:)
Таму зараз магу з гарачай упэўненасьцю пастуляваць: Таварышы! Душ - найгеніяльнейшае вынаходніцтва!
Tags:

May. 30th, 2009

кеды

Сінатра!!!

Сёньня з раніцы, падчас тытанічных намаганьняў ня бухнуцца тварам у кансьпект, мне раптам востра, іррацыянальна і вельмі, вельмі моцна захацелася паслухаць Фрэнка Сінатру. Так захацелася - проста рожа рыпела. Увесь дзень хадзіла, і мяне проста каўбасіла - так Сінатры хацелася.
Прыйшла дахаты, адразу ўрубіла й сяджу зараз, асалоду атрымліваю. Ён проста цудоўны, праўда ж?
Ён у мяне асацыюецца зь нечым такім спакойным, цёплым і пяшчотным. ад гэтае музыкі хочацца заплюшчыць вочы й усьміхацца краёчкамі вуснаў)))

І вось цікава - чаму заўсёды (заўсёды!!!) менавіта ў той час, калі ты стомленая, з бруднай галавой, ў самых памятых штанах і з самым памятым тварам сьпіш у мэтро, едучы дахаты, чаму менавіта ў такія моманты да цябе пачынаюць падыходзіць экзэмпляры зь нечым у стылі "Ой девушка, вы такая красііівая!"? Вось праўда, гэты парадокс жыцьця не дае мне спакою :)

May. 25th, 2009

крылцы

адзін зь лепшых фільмаў на маёй памяці

Ну вось, замест таго каб пайсьці адсыпацца, вырашыла паглядзець фільм, які ў мяне даўно валяўся. І ведаеце, ні кроплі не шкадую.
"Попел і сьнег"
гэта адзін зь лепшых фільмаў, які я бачыла ў жыцьці.
гэта... гэта так прыгожа, так неверагодна прыгожа, што проста мурашкі па сьпіне й замірае дыханьне.
там амаль што няма аніякага сюжэту, проста людзі і жывёлы. сланы, шмат сланоў. леапарды ў пустэльні. хлопец і дзяўчына пад вадой...
гэта цяжка перадаць словамі, але пасьля гэтага фільму хочацца чагосьці такога... ляцець. таньчыць. стаць ветразем, флейтай, пяром, тканінай, якая разьдзімаецца вакол цела...
хочацца, каб усё было неяк па-іншаму.
спакой, яднаньне з навакольлем, сны, гармонія, пульсуючы танец жыцьця, павольны час. там ёсьцьнешта такое, чаго вельмі не хапае ў сёньняшнім жыцьці

АААААА!!!!!!

Полацкі фаер-фэст

Пакуль народ адрываўся на Баравой, мы зажыгалі Полацак.
У гэтыя выходныя ў Полацку падчас сярэднявечнага фэсту "Рубон" прайшоў першы беларускі фаер-фэст "Ноч агню".
Мы там удзельнічалі і занялі 3 мейсца, во як. хаця нас пасылалі за першым Усё роўна мы харашы :)

Увогуле, крута было. Абсалютна шалёныя, неверагодна насычаныя выходныя.
Трэш ды ўгар па начох, самнамбулічны стан ўдзень. У нядзелю мы двума тэатрамі расслабляліся й расьлінна валяліся на траўцы пад сонейкам - "лежбище скотиков", як яго назвалі)) Затое ў суботу намерзьліся жудасна ў сваіх скураных bdsm-касьцюмчыках непрыстойнае даўжыні, і сагрэліся толькі на сцэне.

Як гэта было крута!!! Якія неперадавальныя пачуцьці - калі выходзіш на сцэну з вагнём у рукох, і гэтая музыка перапаўняе цябе энэргіяй, і агонь дадае яшчэ энэргіі, і цябе пачынае проста неверагодна перці, і ўсё роўна, што на цябе пырыцца дахалеры народу - гэта проста вах! Гэта лепш за... ня ведаю, за што :) Вось такое баявое хрышчэньне, першы сур'ёзны выступ мой.

Вось глядзіце, якая я патасная-патасная. фотка не ахці, знайду яшчэ - павешу пахваліцца :)

May. 20th, 2009

анёл

соннае царства

Люблю свае сны. У іх я пражываю нібы паралельнае жыцьцё. Неверагоднае. Мяне, канешне, і гэтае жыцьцё задавальняе - але ж тут я не магу раптам падскочыць, абярнуцца сокалам ды паляцець над полем, адчуваючы пад крыламі пругкі вільгонты вецер.
Часам мне сьніцца такое вар'яцтва, што пачынаеш непакоіцца за псыхіку. Сябры кажуць, што альбо я палю нешта, альбо я проста шызоід.
Але часам мае сны бываюць такімі прыгожымі, што шчыміць сэрца ад таго, што трэба прачынацца...

May. 12th, 2009

рукі

кружок кройкі й шыцьця

Сяджу шыю скураны касьцюм для фаеру.
Адчуваю сябе падмайстрам у сэкс-шопе... :)

May. 8th, 2009

крылцы

Сапраўдная Лэдзі

Одна Леди заказала на завтрак сыр «Тет-де-муан», но ей принесли обычный «Костромской».
- Какое же вы быдло.. – сказала дворецкому Леди, откусив кусочек сыра. - Не мог потоньше порезать чтоле, баклан?
И дворецкий понял, что для Леди главное – утонченность.

далей )

May. 3rd, 2009

кеды

адкрыцьцё сэзону

Ура-ура! Сэзон аўтаспыну распачаты!
Усё-ткі, я дастаткова шызоід, каб сарвацца ў Полацк дзеля канцэрту арганнай музыкі))
Да Полацку мы, праўда, так і не даехалі... Затое пагулялі па Бярэзінскім запаветніку, знайшлі там кружэлку AC/DC, а на адваротным шляху злавілі дзядзечку на крутой машынцы ды наслухаліся расповедаў пра бразыльскія бардэлі й рыбалку з кракадзіламі.
Так што можна лічыць, што першы ў годзе аўтаспын адбыўся пасьпяхова))
анёл

чароўная ноч

А я ў сераду пасьпела злавіць кавалак чароўнай ночы...
Слухала ўвечары цудоўны джаз у Графіці, а пасьля шчэ паехала на ровары катацца.
Адчуваю з кожнай такой вылазкай, вечаровай ці дзённай, роварнай ці пешай, усё большую закаханасьць у свой раён. Дайце мне чалавека, які спраектаваў наш канал, - і я расцалую яго ў абедзьве шчакі.

Часам я шкадую, што нельга кансэрваваць адчуваньні й вобразы.
Гэтую спакойную чорную ваду, адбіткі ліхтароў на яе нафтавай паверхні...
Шум вадаспаду і кавалак гораду, бачны праз разрыў воднай сьцяны...
Маленькая выспачка, ціхая плынь, камяні пад старым галінастым дрэвам і заблытаны ў галінах маладзік...
Цёплая-цёплая ноч і сьвежы ветрык у твар, цішыня і "шш-ш-ш" каменьчыкаў пад коламі ровара, а людзей навокал амаль няма...
дый увогуле
...цудоўна...

Apr. 23rd, 2009

АААААА!!!!!!

ваганьні

Калі-небудзь усё-ткі надыходзіць разуменьне, што не бывае так - каб усім было добра. Каб і ваўкі сытыя, і авечкі цэлыя. Часам, напэўна, варта быць жорсткай. Нават калі цяжка, сорамна і боязна. Проста лепш усё-ткі адпіліць нагу, якая неўзабаве ўсё роўна загнецца ад гангрэны.
А мо і не...

Канчаткова заблыталася. Эх людзі, як цяжка з вамі.

Хочацца збегчы, з'ехаць куды-небудзь далёка, ад звыклага ладу жыцьця. І пачаць усё па-новай.

Насамрэч, бывае так, каб і ваўкі сытыя, і авечкі цэлыя. І ваўкі сытыя, і авечкі цэлыя, і пастуху вечная памяць...

Apr. 15th, 2009

анёл

калі рысі сыходзяць...

А мне сёньня сьніліся рысі. Шэрыя, пухнатыя, зь вялікімі блякітнымі вачыма, поўнымі нейкае незразумелае мудрасьці.
Яны прыйшлі да нас па ручаіне. Спачатку пільна глядзелі, аддзеленыя празрыстае плыньню. Потым асьцярожна працягвалі кіпцюрастыя лапы й краналі нас. А потым перайшлі праз ручаіну да нас. Таму што ў нас былі коткі. Шмат-шмат чорных і белых котак. Я ляжала на траве, і паўсюль вакол мяне былі цёплыя пухнатыя чорна-бела-шэрыя камякі. Толькі трава, негарачае сонца, цурчаньне вады, коткі й рысі - і ціхая пяшчота, якая нічога не патрабуе наўзамен.
А потым рысі сышлі ад нас. Яны павольна сыходзілі ўдалячынь па празрыстай вадзе, і гэта было так прыгожа і так сумна, што ў вачох стаялі сьлёзы.
Я разумела: яны больш ніколі ня вернуцца...
адсутнасьць

чтобы тот больнее обстрадался (с)

Трэба засяродзіцца на чымсьці нязначным. Каб ня думаць тыя думкі, ад якіх разрываецца галава. Удзень шыла фаерны касьцюм, увечары ляжала пластом ды абдымалася з унітазам. І тое і тое амаль аднолькава адцягвае ўвагу ад раніцы й думак пра тое, якая я бессардэчная сволач.
Ня дзень, а цукерачка.

Знайшла апавяданьне, пра якое даўно ўспамінала. Мой улюбёны чорны гумар. Пачытайце ды падыміце сабе настрой)

Писатель Аркашка )
- "За скалами жили страшные пивцы крови..."
- Что ещё за "пивцы"?
- Которые пьют...
- Нет такого слова.
- Ладно... "Они обгрызали жертву со всех сторон три раза, а потом брали
острый молоток..." ... )

Apr. 10th, 2009

рукі

філязофскае пытаньне

Застацца ў добрым, цудоўным, правераным старым, у якім ты, тым ня менш, ужо не адчуваеш сябе досыць утульна?
Ці пайсьці да невядомага новага, пазбавіўшыся старога, але зь небясьпекай шкадаваць потым, магчыма, усё жыцьцё?
Чаму б вы аддалі перавагу?
йо-хо-хо!

баявое хрышчэньне вагнём))

АААА!!!! Зрабіла сабе ўчора поі баявыя, а сёньня першы раз паспрабавала круціць з вагнём. З сяброўкай купілі паліва, зашыліся ў глухое мейсца - і пачалі "усячэскі біспрыдзел".
Забадай мяне камар, як крута!!! полымя вакол цябе лётае й гудзе так - жжжух!, жжжух!
хаця тэхнічныя пытаньні апусьцім, тут нічога акрамя "ыыы, мы дэбілы" у галаву ня йдзе
70.82 КБ

ніякіх асабліва мудрагелістых элементаў вы на фотках не пабачыце, але праграма-мінімум "не спаліць сябе і ўсё навокал" выкананая)))
Крута, крута, крута!!! мора эмоцыяў
+2 )

Previous 20

Advertisement

Customize