адсутнасьць

брыдка

Божа, як мне брыдка жыць у гэтай краіне ў такія дні!
Ці доўга шчэ нас будуць мясіць ботамі й абвяшчаць агрэсіўнымі адмарозкамі толькі за тое, што мы хочам пераменаў нарэшце?
цяжка нават сказаць што-небудзь
проста балюча робіцца ад кожнай чарговай навіны
нават не таму, што зноўку наш выбар радасна спусцілі ў каналізацыю. і не таму што разагналі. усе ведалі, што так будзе. а неверагодна гідка ад таго лайна, што зараз масава кідаецца на вентылятар...
"ну а на што ты спадзявалася?" - ня ведаю. ведала, што хутчэй за ўсё спачатку людзі зьбяруцца, натхнёныя ды ўзрушаныя. а потым будзе мяса. а потым будзе лайно на вентылятар. але не прыйсці я проста не магла. а б страціла да сябе часцінку павагі...
вось толькі шкада людзей, якія пацярпелі, якія зараз па турмах ды шпіталях. калі на плошчы заклікалі падыходзіць да дому ўраду, а мы вагаліся, нейкі хлопец побач казаў нам - "ня бойцеся, гэта ня страшна!" ён быў вельмі прыгожы, таму што ўсміхаўся, а вочы свяціліся надзеяй. раптоўна падумалася - а раптам ён зараз сядзіць недзе ў камеры?.. ці ў шпіталі збіты ляжыць?

сумна.
хацелася, каб гэты вечар запомніўся мне такім



але, нажаль, запомніцца такім...

АААААА!!!!!!

напад забеларусі

на першы погляд нявінная прапанова пахадзіць на хадулях у Мінск-Арэне абярнулася тым, што на мяне напала Забеларусь!
таму што прыблізна паміж генеральнай рэпетыцыяй і апошнім прагонам высветлілася, што гэта будзе канцэрт запрацвітаюшчуюбеларусь ці нешта такое, і неяк звязана з усебеларускім бенефісам сонцападобнага
жэээээээрсць! фуфуфуфуфу!!!

карацей, нешта такога кшталту:
- ага, вот эци рэбята на хадулях! што, прышли дзенех заработаць?
- ну так, а будзем тут хадзіць, круціць неон, усё такое...
- а знаеце, што эта за мерапрыяцие?
- не, а якая розніца?
- а вы уверэны, што эта не канцэрт Запрацвитаюшчуюбеларусь?
- НЕНЕНЕНЕНЕ, дэман!!! скукож ярмоленка! скукож ціхановіча! скукож дарафееву!!! фу-фу-фу!!! бляяя.... *фэйспалм*

дарэчы, на ген.рэпе я ляснулася з хадуляў. вышэйшыя сілы пакаралі?))

ёпт, толькі што бачыла сябе па бт. *дабл-фэйспалм...
АААААА!!!!!!

сьціл элайв

Як ні дзіўна, гэты журнал шчэ не памёр.
Жыцьцё зараз нейкае проста ахтунг пайшло.
Знайшла неяк раптам працу. Буду выводзіць ІТ-кампанію ў Скандынавію.
Рагачу з Гугл-перакладчыка, паціху пачынаю разумець некаторыя словы з дацкай, шведскай і нарвежскай мовы)
Апошняя сэсія будзе вясёлай, мяркую

Раскажыце чаго цікавага
радасьць

дрэдзікі!

Жыцьцё не стаіць на мейсцы
Усё цячэ, усё зьмяняецца
Мая галава абрасла дрэдзікамі
Яны маленькія, яны калмаценькія, яны тырчаць. Ім тыдзень, і я люблю іх - ажно дурэю!

сяджу вась і люблю ўвесь гэты вялікі дурны сьвет)
крылцы

ай'м сьціл элайв)

А пішу ўсё радзей і радзей
Пазнаёмцеся з маімі новымі сябрамі - Сціў, Энджэл, Езус, Матрыкс, Канвеер, неўзабаве шчэ штось падцягнецца.
Гэта мяне на кантактны стаф натхніла. Рукі ў такіх сіняках, што людзі пытаюцца, ці ня муж мяне б'е.
Ну да, ажэнішся тут з такім жыцьцём :)
А я ня так даўно з Капэнгагену спынам дахаты ехала, крута, ага?
І ўсё добра, толькі часам так сумна робіцца...
А ў вас што новага?
  • Current Mood
    apathetic apathetic
адсутнасьць

#define life shit

"Сделай это быстро и безболезненно. Как хирургическая операция – отрезал, и все. Люди, не умеющие регенерировать утраченные части тела, часто говорят, что отрезанные конечности продолжают болеть. Интересно, будет ли болеть вырванное сердце?
...вырезанное сердце, оказывается, умеет болеть просто нестерпимо." (с)

усё-ткі, кнігі часам прыходзяць вельмі дарэчы
а жыцьцё зусім не складанае. яно простае, як цагліна, што падае табе на макаўку
часам нават бінарнае-булевае

заўтра зноў будзе нармальна. а сёньня я дазволю сабе сябе шкадаваць
йо-хо-хо!

Эціс Аціс Анімаціс!!!

Падкінулі нам на днях працу - стварыць фон пад сакрамэнтальную песьню "Волшебный кролік". Мы вырашылі, што гэта наш шанец адпомсьціць за наш вынесены мозг і вынесьці яго самім. За паўгадзіны брэйнсторму нарадзілася такое...
ну... галовы ўсім мы зламалі па поўнай праграме, але гэта нават не самае цікавае. прачакаўшы выступу ў грымёрцы гадзіны зь дзьве, мы ў поўнай меры асэнсавалі, да якой ступені вар'яцтва могуць дайсьці артысты, калі ім жорстка няма чаго рабіць

натхняйцеся
Collapse )



Collapse )
адсутнасьць

зноўку скацілася

Нда... сярод нарцісічна-самазакаханых пастоў з фоткамі пачалі зьяўляцца загонныя лытдыбры. Пэўны знак таго, што душэўная раўнавага пахіснулася й эмацыянальнае надвор'е пахмурнае са шквалістым ветрам...
Калі не атрымліваецца вырашыць праблемы ці проста забіць на іх, толькі й застаецца як жаліцца ў нікуды й бяссільна бясіцца
Sour days зь лёгкім прысмакам адчаю
  • Current Music
    Portishead - Sour days
АААААА!!!!!!

(no subject)

Цікава, ці можна разабрацца, што робіцца ў чалавека ў галаве й ня страціць розум?
Зносіны з homo sapiens выносяць мне мозг. Часамі ў жорсткай форме.
Хаця, верагодней за ўсё, я даволі пасьпяхова раблю гэта самастойна
  • Current Music
    Brainstorm